Дзве паловы жыцця на Чачэршчыне: школа і гармонік

Любоў Галубіцкую ведае, напэўна, кожны жыхар раёна. Ганаровы грамадзянін Чачэршчыны ўзначальвала Меркулавіцкую сярэднюю школу з 1986-га па 2011 год, была кіраўніком народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Чачэрскі гармонік», якому ў 1994 годзе было прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў».

Яна актыўны ўдзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, абласных аглядаў, конкурсаў. Узнагароджана граматамі аддзелаў адукацыі, культуры, Міністэрства адукацыі і абласнога ўпраўлення, аблсавета дэпутатаў. Таленавітая жанчына зараз сумяшчае дзейнасць настаўніка нямецкай мовы і працу ў музеі хлеба ў аграгарадку Батвінава.

А яшчэ Любоў Аляксандраўна добры і чулы чалавек. Багаты жыццёвы вопыт, адкрытая душа заўсёды прыцягвалі і прыцягваюць да яе людзей. Музыка і настаўніцкая дзейнасць цесна перапляліся ў жыцці Любові Аляксандраўны. І ім яна прысвяціла ўсё сваё жыццё. Настаўнік – гэта адказна: лёс чалавека ў значнай меры залежыць ад яго ведаў, педагагічнага таленту, чалавечых якасцяў. І гэта вельмі добра разумее Любоў Аляксандраўна.

Дзякуючы ёй, шмат выпускнікоў Меркулавіцкай школы працуюць настаўнікамі замежнай мовы. Адкрыла і для мяне, і для іншых дзверы ў цудоўны свет ведаў. За гэта я бязмерна ўдзячна Вам, Любоў Аляксандраўна!

Прывівае любоў да народнай музыкі Любоў Аляксандраўна і на занятках школьнага аб’яднання па інтарэсах «Фалькларынка». З вялікім задавальненнем маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі спяваюць песні, прыпеўкі, іграюць на трашчотках.

Чачэршчыну чакае цудоўнае будучае, бо побач з намі жывуць такія таленавітыя людзі, якія з’яўляюцца самым першым багаццем краю.

Юлія ДУБЯНОК

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика