На Чачэршчыне працягваецца касьба траў першага ўкосу, больш за ўсіх пастараліся Вазнясенск і Палессе

У гэтым годзе раёну належыць нарыхтаваць 51862,32 ц кармавых адзінак, што ў сярэднім складае 29,9 ц.к.а. на адну ўмоўную галаву жывёлы. Сельгаспрадпрыемствы ўжо завяршылі касьбу траў першага ўкосу на плошчы 3 887 га. І ўсе працягваюць работу.

На 3 ліпеня было скошана 1 407 гектараў, або 45% ад запланаванага. Улічваючы складаныя ўмовы надвор’я, вядуцца абкосы няўдобіц, поймаў рэк, што дазволіла назапасіць дадаткова ежы для пагалоўя з 618 гектараў.

Больш за ўсіх пастараліся ААТ «Вазнясенск» (171%) і «Палессе» (260%). У кармавую базу гаспадарак Чачэршчыны паступіла 4 760 тон сена, або 72% ад неабходнага, пакладзена ў ямы 1 111 тон сіласу (0,8%) і 17 357 тон сенажу (53%). Усяго нарыхтавана 7 419 ц.к.а. травяністага корму, самы бедны кармавы стол у палескіх жывёлаводаў, дзе не дасягнулі паказчыка 10% ад плану.

На кожную ўмоўную галаву жывёлы грамадскага статка ў наяўнасці па 4,75 ц.к.а. Максімальна паклапаціліся пра будучую зімоўку пагалоўя калектывы КСУП «РоўкавічыАгра» (7,02 ц.к.а.), у Отары (5,39 ц.к.а.) і Матнявічах – 5,35 ц.к.а. У мэтах развіцця кармавой гаспадаркі плануецца да 1 верасня аднавіць 7 непрацуючых сховішчаў травяністага корму і перапрафіляваць пад гэтыя мэты 2 збудаванні. На дадзены момант у раёне ўведзена ў эксплуатацыю 3 кармасховішчы ў ААТ «Звязда», да аналагічнай работы сяльгаснікі прыступілі на 5 аб’ектах.

На касьбе травы на сена на 4 ліпеня адлічыліся механізатары ААТ «Звязда» Міхаіл Сувалаў і Яўген Барысенка, якія пусцілі пад нож агрэгата зялёнай масы на плошчы 861 і 360 гектараў адпаведна, а за імі ў лідарах матнявіцкі аграрый Андрэй Корхаў – 337 га.

Сярод фаварытаў раёна па нарыхтоўцы сенажу і сіласу на 1-м і 3-м месцах отарскія працаўнікі Сяргей Мінянкоў – 3 809 тон і Дзмітрый Худалей – 2 681 тона. На другім прыступку Аляксандр Семянкоў са «Звязды», на рахунку якога 3 690 тон здробненай масы.

Шустрэй за астатніх на перавозцы отарскія працаўнікі Мікалай Прывалаў, у скарбонцы якога 1 369 тон дастаўленай на ямы «зялёнкі», Валерый Садаводаў – 1 160 т і Міхаіл Семянкоў – 1 141 т. На прасаванні сена вылучыліся отарскі перадавік Анатоль Круглікаў (1 097 т), Андрэй Фомчанка са «Звязды» (714 т) і батвінаўскі трактарыст Міхаіл Быкоўскі (620,6 т). А ў стрэйч-плёнку хутчэй і больш за калег спрасаваў сянажную масу механізатар Міхаіл Карлоўскі з ААТ «Отар» – 85 т.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика