“ДАСТАВАЙЦЕ ГРОШЫ, НАШ ТАВАР ХАРОШЫ”

У мінулую суботу ў раёне стартавалі восеньскія кірмашы.
Пакуль іншыя чачаране яшчэ спалі, нехта ўжо спяшаўся з торбамі на гарадскі рынак за садавінай і гароднінай. Выязны гандаль прадугледжваў продаж бульбы, зерня, цыбулі, памідораў і іншай сельгаспрадукцыі. Машыны з неабходным таварам чакалі сваіх першых пакупнікоў ужо адразу пасля шасці гадзін раніцы. “Хто рана ўстае, таму Бог падае”, сведчыць народная мудрасць. Вялікімі вазамі закупалі чачаране ячмень, пшаніцу, авёс, якія прадаставілі для рэалізацыі гаспадаркі раёна. Святочны настрой на кірмашы надавала не толькі вясёлая музыка, але і арыгінальна ўпрыгожаная тэхніка з таварам. З творчым падыходам аднесліся да афармлення аўтамашын сельгаспрадпрыемствы “Роўкавічы” і “Батвінава”. На восеньскім гандлі можна было набыць таксама прадукцыю прыватных гаспадароў. Так, на любы густ прапанаваліся памідоры, салодкі перац, фасоля, наліўныя ранеты, для хатніх патрэб – лазовыя кашы. А пчаляр Аляксандр Плістаў заклікаў пакупнікоў да свайго стала з салодкім пачастункам надрукаванымі на аркушах паперы трапнымі выразамі пра пчол і такі карысны прадукт, як мёд.
Літаральна за 2-3 гадзіны мяхі з зернем разышліся на “ура!”. Нехта з пакупнікоў разводзіў рукамі – праспаў, тавару не дасталося. Але не трэба адчайвацца – прыходзьце зноў! Кірмаш чакае вас!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика