Першы студатрад выйшаў на збожжавыя палеткі роўкавіцкай гаспадаркі

Штодзень 19 чалавек займаюцца відавой праполкай азімых культур, каб сярод пшаніцы не трапіў жытні колас. Праца пачынаецца а восьмай гадзіне, а перад абедам студатрадаўцы вяртаюцца.

Намаганні школьнікаў аплочваюцца, значыць, ёсць стымул пастарацца. Камандзір атрада Віталь Пісарэнка хваліць сваіх падапечных: «Мы з лёгкасцю перавыконваем дзённую норму, і летняя спёка не перашкаджае. Усё робім хутка, нават я не паспяваю за хлопцамі і дзяўчатамі. Адным словам – малайцы!»

Добры водгук дае і выконваючы абавязкі дырэктара КСУП «РоўкавічыАгра» Уладзімір Блатун.

Днямі наладзіў работу другі студатрад – сем чалавек працуюць у сельгаспрадпрыемстве «Отар» таксама на каласах. Пакуль што нараканняў на юных памагатых ад кіраўніцтва гаспадаркі не было.

Хутка на добраўпарадкаванне горада ў падтрымку рабочым КЖУП «Чачэрскае» выйдзе яшчэ адна брыгада, а трэці атрад ужо чакаюць ў спецлясгасе. Усім, хто не супраць папрацаваць летам, знойдзецца занятак.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика