СВЯТЫХ МЯСЦІН ГАЮЧЫ ЛАДАН

Калі душа стоміцца, калі сэрца сцісне, калі на чалавечым шляху паўстаюць, здаецца, невырашальныя жыццёвыя пытанні і складаныя сямейныя сітуацыі – адзіным выратаваннем у такую цяжкую хвіліну становіцца размова з Богам. Сёння ўсё больш людзей ідуць да царквы, просячы любові і спагады ва Ўсявышняга сабе і сваім родным.
Дзверы Храма Дзмітрыя Растоўскага в.Выдрынка Магілёўскай вобласці, што ўсяго ў шасці кіламетрах ад чачэрскага Палесся, заўсёды адкрыты прыхаджанам. Сюды спяшаюцца на сустрэчу з Госпадам і малады, і стары. Па словах айца Віктара, шмат гадоў назад адной з тутэйшых вяльможных паненак – спадарыні Бараноўскай – здарыўся прывід, што яна павінна закласці ў вёсцы падмурак святога Храма, і што ён прастаіць тут дзесяткі гадоў і ніякая сіла яго не парушыць. Так яно і сталася. Пабудаваная без адзінага цвіка, святая царква выстаяла нават падчас вайны – яе не кранулі ні агонь, ні гармата, ні бамбёжка варожых самалётаў. Другое жыццё яна пачала ў 1946 годзе. Пад купалам храма вянчаліся, хрысціліся, прымалі прычасць веручыя не аднаго пакалення. У праваслаўныя святы тут і сёння заўсёды шматлюдна. І дзіўна, што ў невялікай вёсачцы, дзе ўсяго толькі нейкія два дзесяткі хат, жыве сам Бог, звіняць званы на ранішняй і вячэрняй малітве, пануе атмасфера спакою, святасці і велічы. “Айцец Віктар, Вы мудры чалавек, бліжэй за ўсіх да Бога. Скажыце, як жыць, каб не стаміцца?” – пытаюся на развітанне ў свяшчэннаслужыцеля. “Трэба нямнога: цярпенне і пакорлівасць. Любіце Госпада нашага!”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика