крыніцы жывая ВАДА

Як дапаўненне духоўнага багацця гэтага краю – жывая вада за вёскай. У мінулым годзе па ініцыятыве айца Віктара святая крыніца была адрамантавана і дадаткова зроблена купель. Сюды штодзень ідуць і едуць людзі з усіх куточкаў Беларусі і Расіі, каб ачысціць душу і цела, падтрымаць здароўе, умацаваць сваю веру. Мне давялося сустрэць тут мужа і жонку Віннікавых з Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі (на фота). Сам родам з в.Пачэпы Краснапольскага раёна, Мікалай Мікалаевіч кожны раз, калі бывае ў гасцях у маці, наведвае гэтае святое месца. “Я адсюль выйшаў – ад гэтых лясоў і палеткаў. Тут нарадзіўся, тут хрысціўся, тут прывёў да Бога і свайго сына. Хто ведае, можа і паміраць прыеду на малую радзіму. Але пакуль жывы – дарогу да крыніцы не забуду. І дзяцей яшчэ прывязу акунуцца ў яе чароўнай гаючай вадзе”. А вада гэта што летам, што ўзімку – адной тэмпературы, надае чалавеку бадзёрасці, перадае сваю лекавую сілу і надзею на светлае.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика