ПАШАНА РУКАМ ХЛЕБАРОБаў

Круг за кругам абыходзяць жытнёвыя палі магутныя сталёвыя караблі. Бункер за бункерам кладуцца на зернетакі раёна налітыя сонцам спелыя зярняты. Шчыруюць на хлебных палетках і аграрыі КСУП “Вазнясенск”, стараючыся не сапсаваць агульнага рытму ўборачнай. Нядаўна прама ў полі перадавікі вытворчасці ад імя прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства атрымалі падарункі за ўборку азімага рапса. Усяго ў гаспадарцы скошана 400 гектараў гэтай культуры, намалочана 481,7 тоны, ураджайнасць склала 17 цэнтнераў з гектара. Лідэрам на жніве стаў экіпаж камбайнераў у складзе Аляксандра Ананенкі і Аляксандра Райкова, які сабраў 108,5 тоны зерня. На другім месцы сямейны экіпаж Уладзіміра і Яўгена Марозавых, які намалаціў 101,5 тоны, а трэцімі ў спісе пераможцаў значацца Іван Усаты і яго памочнік Юрый Зубараў. На адвозцы вызначыліся Аляксандр Роеў, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 231,3 тоны рапса і Уладзімір Шэлест (189,4 тоны). Вадзіцель аўтамабіля ГАЗ-3307 Аляксандр Струкаў паралельна ўзяў на сябе адказнасць механіка зернесушыльнага комплексу. Менавіта на яго плечы лёг абавязак апрацоўкі і перавозкі ўсяго аб’ёму нарыхтаванага рапса, за што аграрый атрымаў заслужаную падзяку. Павіншаваць лідэраў жніва, уручыць падарункі, падтрымаць маральна і замацаваць працоўны дух прыбылі ідэалагічны работнік гаспадаркі Людміла Дзмітракова і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ігнаценка. Наперадзе – гарачыя і напружаныя дні, дзесяткі гектараў пахучага буйнога зерня чакаюць уборкі. І галоўнае – не расслабляцца, не зніжаць тэмпы, выкарыстоўваць кожную хвіліну спрыяльнага надвор’я. Жніво працягваецца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика