На Тыдні фінансавай граматнасці супрацоўнікі банка сустрэліся з вучнямі чачэрскай школы

На Тыдні фінансавай граматнасці і ў падтрымку прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» спецыялісты “Беларусбанка” і актывісты БРСМ сустрэліся з вучнямі і педагогамі школы №1.

Прысутных папярэдзілі, як не трапіць на хітрыкі ашуканцаў пры выкарыстоўванні плацёжнай карткі. На Чачэршчыне штомесяц тры-чатыры чалавекі заяўляюць, што з іх банкаўскага рахунку раптам зніклі грошы. Інтэрнэт-махляры не прапусцяць магчымасці падмануць даверлівых, таму трэба быць пільнымі, ні ў якім разе не перадаваць рэквізіты карткі чужым людзям.

 Таксама абмяркоўвалі тэму «Вучымся. Назапашваем. Зарабляем».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика