Чачаранін Міхась Мамекін размаўляе па-беларуску

Cтудэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Міхась Мамекін ужо чатыры гады, як размаўляе па-беларуску. Жаданне абудзілася пасля 11 класа, калі здаваў цэнтралізаванае тэсціраванне. З таго часу юнак прызвычаіўся чытаць, размаўляць і нават думаць на роднай мове.

Раптоўны эксперымент ператварыўся ў жыццёвую неабходнасць. Прыхільнасць да роднага, спадчыннага спачатку выклікала ў сяброў непаразуменне. Нехта нават круціў пальцам каля скроняў, маўляў, хлопец з глузду з’ехаў. Аднак цяпер шмат хто з аднагрупнікаў і сам спрабуе падтрымліваць гутарку. Кола аднадумцаў пашыраецца. Праўда, часам даводзіцца чуць папрокі мінакоў, лавіць незадаволеныя позіркі ў грамадскім транспарце.

Міхась мае мару пашырыць беларускамоўнае наваколле і запрашае суайчыннікаў аб’яднацца – юны палітолаг упэўнены, што ў нашай мовы і ўсяго беларускага ёсць будучыня.

Сёння шмат хто з моладзі бярэ за брэнд народнае, традыцыйнае. Выкарыстоўваецца нацыянальнае ў распрацоўцы банэраў, буклетаў, пэўныя элементы беларускай культуры ўжываюцца ў афармленні сувеніраў, рэкламных шчытоў. Тым не менш, лічыць Міхась, не хапае навуковай літаратуры, метадычных выданняў, даведнікаў на роднай мове.

Як загаварыць па-дзедаўскі? Проста пачаць з сябе, упэўнены мой суразмоўца.

В.БАГДАНОВІЧ.

Фота з сацыяльных сетак.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика