Чароўная ноч музеяў

Чароўная ноч музеяў у Чачэрску і сапраўды была таямнічай і незвычайнай: мелагучны матыў старажытных мелодый у выкананні этнічнага калектыву “Лютня”, касцюміраваныя персанажы ў жывых скульптурах, яркі голас заслужанай артысткі Беларусі Галіны Паўлянок. Але, бадай што, самым запамінальным і арыгінальным стала выступленне Графскага тэатра. У гэты вечар самадзейныя акцёры давалі сваю першую прэм’еру – яны паказалі камедыю А.Сумарокава “Раганосец па ўяўленню”. Дэбютанты хоць і хваляваліся, але трымаліся смела і ўпэўнена. А шчырыя апладысменты гледачоў сталі пацвярджэннем іх таленту і акцёрскага майстэрства. Намеснік старшыні райвыканкама П.Несцяровіч выказаў словы падзякі пачынаючым артыстам і ад імя райвыканкама перадаў у падарунак тэатру музычны цэнтр. Ад душы павіншавала невялікую акцёрскую трупу галоўны спецыяліст аддзела культуры А.Фенік і ўручыла ўдзельнікам Падзячны ліст. Ва ўрачыстай абстаноўцы аддалі даніну светлай памяці ініцыятару і стваральніку тэатра, вядомаму сцэнарысту і рэжысёру Мікалаю Макарцову.
Дзверы музея не зачыняліся да апоўначы. І толькі калі стрэлкі гадзінніка сышліся на лічбе 12, установу культуры ахінула цішыня, а задаволеныя чачаране разышліся, узбуджаныя ўзнёслымі момантамі чароўнай ночы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика