цікавыя выставы

Подых свята 24 мая адчуваўся на вуліцы Садовая райцэнтра яшчэ ля бібліятэкі. Супрацоўнікі гэтай установы культуры арганізавалі цікавыя выставы, якія літаральна запрашалі на пэўны час забыцца пра мітусню і апынуцца ў свеце творчасці.
З мэтай уславіць беларускую кнігу ў Дзень славянскай пісьменнасці на мерапрыемства ў раённую бібліятэку завіталі майстры слова паэт Міхась Болсун, уласны карэспандэнт газеты “Рэспубліка” Мікола Ждановіч, журналіст “Гомельскай праўды” Тамара Кручэнка. Гэтыя вядомыя людзі, якія значную частку жыцця аддалі працы ў сродках масавай інфармацыі, знайшлі вольны час, таму што неабыякавыя да будучыні беларускай кнігі, да таго ж лёс кожнага з іх тым ці іншым чынам звязаны з чачэрскай зямлёй. Увазе аудыторыі прапанавалі аўтарскія вершы, гумарэскі, успаміны. У сваю чаргу чачаране падрыхтавалі музычныя нумары і тэатралізаваную замалёўку. Дыялог атрымаўся шчыры і пранікнёны. Міхаіл Міхайлавіч параіў школьнікам з творчымі здольнасцямі, звяртацца да прафесіяналаў – настаўнікаў, журналістаў – і развівацца ў гэтым напрамку. І хто ведае, можа, менавіта там нарадзілася не адна будучая акула пяра.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика