На палетках моцнага і перспектыўнага сельгаспрадпрыемства

На палетках моцнага і перспектыўнага сельгаспрадпрыемства “Звязда” увесь светлавы дзень гудуць маторы магутных трактароў і машын. На ўзвышшах і трывалых участках глебы ўжо пасеяны раннія яравыя культуры, але там, дзе зямля не падсохла, яшчэ прыйдзецца пачакаць. Калі б не гэтыя перашкоды, сцвярджае дырэктар гаспадаркі Галіна Трыбунах, сяўбу можна было б правесці за лічаныя дні. Тым больш, што на варце будучага ўраджаю стаяць старанныя і руплівыя механізатары, якія не падвядуць. Лідэрам сярод сейбітаў з’яўляецца Мікалай Брайкоў. Ён без цяжкасцяў спраўляецца са сваёй “баявой машынай” і лоўка выпісвае кругі з сеялкай па шырокаму веснавому полю. За 18 гадоў працоўнага стажу навучыўся выконваць службовыя абавязкі якасна і без прамаруджвання.
Не менш дасканала ведае сельскагаспадарчую тэхніку і механізатар Аляксандр Хімянкоў: яго практыка ў якасці трактарыста-машыніста пачалася з 1982 года. І пакуль астатнія занятыя на сяўбе, Аляксандр займаецца ўнясеннем арганікі пад бульбу, кукурузу і іншыя культуры. У сярэднім па 200 тон карыснага рэчыва вывозіць ён за адзін красавіцкі дзень, і паспаборнічаць з ім адважыцца не кожны. А дасягнуць такіх вынікаў работы дапамагае не толькі спраўная тэхніка, спрыяльнае надвор’е, але і добры працоўны настрой.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика