веснавы дзень год корміць

Хоць і не радуе нас красавік цёплым сонечным надвор’ем, але на палях гаспадарак ужо вядзецца актыўная падрыхтоўка да веснавой сяўбы. У раёне праводзіцца падкормка сельскагаспадарчых культур мінеральнымі тукамі. Па стану на 3 красавіка азот унесены ўжо больш за палову ад агульнай плошчы азімага рапса, на 30% падкормлены пасевы шматгадовых траў, на 17 – сенажаці і паша. Правялі стопрацэнтную работу з падкормкай азімага рапсу КСУП “Вазнясенск” і ААТ “МатнявічыАгра”, вывезлі тукі на шматгадовыя травы хлебаробы ААТ “Отар” і зноў жа КСУП “Вазнясенск”. Паралельна з гэтым на Чачэршчыне праводзіцца ўнясенне арганічных угнаенняў. Карысным для палеткаў рэчывам раён забяспечаны нават звыш нормы – 189, 8 тыс. тон з запланаваных 186. Амаль увесь запас арганікі вывезены на палі, збуртаваны і ўносіцца пад яравую сяўбу. Таксама глебу насычаюць азотнымі, фосфарнымі і калійнымі тукамі.
На ўзвышшах, дзе вільгаці менш і тэхніка можа свабодна рухацца, пачынаецца апрацоўка глебы і яе падрыхтоўка да вясенне-палявых работ. Трактары з дыскатарамі, напрыклад, ужо выйшлі на палі ПСУП “Роўкавічы” (на здымку). Нібы мурашы, корпаюцца аграрыі на сельгасаб’ектах, спяшаючыся своечасова і якасна правесці сезонныя пасяўныя работы. Бо, як кажуць, адзін веснавы дзень год корміць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика