НАСЫЦІЦЬ ГЛЕБУ ТУКАМІ

Адзін з гарантаў добрага ўраджаю – своечасовая падкормка. У раёне да гэтага працэсу падключыліся пакуль што тры гаспадаркі. Унясенне мінеральных тукаў найбольш актыўна праводзіць ПСУП “Роўкавічы” – па стану на 27 сакавіка тут падкормлена 560 гектараў пасеваў, у КСУП “Звязда” унесены мінералы на плошчы 240 га, апрацавана 230 га вазнясенскіх палеткаў. Усяго на Чачэршчыне падкормлена 430 гектараў шматгадовых траў, сенажацяў і пашы – 750 га, азімага рапсу – 180 га. Гэта толькі пачатак такой важнай і неабходнай работы, але марудзіць нельга, бо расліннасць прачынаецца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика