гаспадарцы – сучасную ферму

На ўскрайку аграгарадка Залессе будуецца новая ферма для КСУП “Звязда”. З самага ранку гудзіць на аб’екце магутная тэхніка. Старанна працуюць брыгады Чачэрскай ПМК-118, Гомельскай СПМК-49 і Буда-Кашалёўскай ПМК-92 . Чачаране і іх калегі з суседняга раёна занятыя ўзвядзеннем жывёлагадоўчых будынкаў. Прадстаўнікі абласнога цэнтра выконваюць дарожныя работы.
– Зараз займаемся закладкай падмурка хлявоў і мантажом даільнага блока, – расказвае прараб Чачэрскай ПМК-118 В.Лабуцін. – А ўвогуле тут плануецца ўзвесці 5 пабудоў, разлічаных на 600 галоў жывёлы. У іх размесціцца дойны статак, так званыя сухастойныя каровы, цяляткі, будзе падрыхтавана радзільнае аддзяленне. Адным словам, зробім усе ўмовы для эфектыўнай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Падрыхтоўчыя работы тут пачаліся яшчэ ў снежні мінулага года. За прайшоўшы перыяд гэтага ўжо асвоена больш 2 млрд. рублёў па дзяржаўнай праграме развіцця і адраджэння вёскі. Сума невялікая, улічваючы агульны кошт аб’екта ў базавых цэнах – 41 млрд. 600 млн. рублёў. Спачатку планавалася на працягу 2012 года выканаць 50% неабходных работ. Але ўлічваючы сітуацыю на фінансавым рынку, сёння цяжка сказаць, як актыўна будзе ажыццяўляцца выдзяленне сродкаў. Але ж пачатак справе пакладзены, і яна абавязкова будзе даведзена да завяршэння.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика