ФАНТАЗІІ ЮНЫХ “ФАНТАЗЁРАЎ”

З мэтай зацікаўлення і арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў пры Бабіцкім сельскім клубе ў 2006 годзе было створана аматарскае аб’яднанне “Фантазёры”, якое наведваюць 14 хлопчыкаў і дзяўчынак. На пасяджэннях рабяты абмяркоўваюць планы работы на год і на бліжэйшы месяц. Размова праходзіць у форме “круглага стала”, школьнікі выказваюць свае прапановы адносна арганізацыі будучых культурна-масавых мерапрыемстваў і цікавых сустрэч. Але яны не толькі прымаюць удзел у забаўляльных гульнях. Традыцыйнымі сталі правядзенне мітынгаў-рэквіямаў, добраўпарадкаванне помнікаў ВАВ і пэўных месцаў населенага пункта. Дзеці ўлетку займаюцца рамонтам кніг і становяцца непасрэднымі ўдзельнікамі дабрачынных акцый. Так, у гэтым годзе яны займуцца добраўпарадкаваннем вясковай крынічкі, запланавана акцыя да Дня інвалідаў “Адгукніся на чужы боль”, пасадка дрэў пад дэвізам “Чалавек і прырода – адзіныя” і інш. Усе школьнікі малайцы, але сярод самых актыўных Ілля Турмасаў, Аксана Шамоніна, Наталля Гулевіч, Аляксандр Канавалаў, Аляксандр Хімічаў і Сяргей Міхалкоў. Фантазіі ў падлеткаў дастаткова, застаецца толькі яе рэалізаваць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика