Творчая сустрэча з Міхасём Болсунам

Пад гукі скрыпкі Роберта Рыбянчанкі ў зале цэнтральнай бібліятэкі павісла маўчанне.
Гэта таямнічая атмасфера велічнасці і спакою была сугучная тым вершам,
якія чытаў наш паэт-зямляк Міхась Болсун. Сустрэча з літаратарам
адбылася з нагоды яго 70-годдзя.
Аматары беларускага слова, школьнікі з заміраннем сэрца слухалі выступленне чалавека, для якога Чачэршчына стала неад’емнай часткай жыцця, вытокам яго багатага таленту і ўзнёслых паэтычных радкоў. Сябры і калегі віншавалі юбіляра і выказвалі надзею, што
з-пад пяра мастака беларускага слова выйдуць яшчэ дзесяткі вершаў пра Чачэрск, пра чачаран і чалавечы лёс. Ад імя раённага выканаўчага камітэта начальнік аддзела ідэалагічнай работы Ганна Малалетнікава ўручыла Міхаілу Міхайлавічу Падзячны ліст. Таксама паэт быў адзначаны Ганаровай граматай установы “Рэдакцыя газеты “Чачэрскі веснік” і праграма радыёвяшчання “Голас Чачэршчыны” за актыўнае супрацоўніцтва па прапагандзе нацыянальнай культуры, далучэнне моладзі Чачэршчыны да беларускай традыцыйнай спадчыны і за папулярызацыю роднай мовы. Работнікі бібліятэкі ўручылі госцю каштоўны падарунак. Разам з цёплай усмешкай на твары юбіляра з’яўляліся слёзы, а падчас успамінаў пра першую пасляваенную сустрэчу з бацькам голас палескага песняра пачынаў дрыжэць. На развітанне Міхась Болсун падараваў землякам некалькі экзэмпляраў свайго новага выдання – зборніка вершаў “Пад сузор’ем дабрыні”. Адзін з іх знайшоў месца на паліцах бібліятэкі ў яго роднай вёсцы Палессе.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика