Без песні, кажуць, няма і хлеба

Як паказвае практыка, вясковы чалавек здольны на ўсё, у тым ліку і выйсці на сцэну з добрым канцэртным нумарам. У раёне склалася традыцыя правядзення штогадовага агляду самадзейнай творчасці сярод жывёлаводаў. Пасля адборачнага тура прайшоў яго завяршальны этап. Шчыра кажучы, ніхто нават не чакаў ад простага працоўнага чалавека столькі азарту і энергіі. Удзел у конкурсе прынялі пяць гаспадарак Чачэршчыны: КСУП “Звязда”, ААТ “Отар”, “МатнявічыАгра”, КСУП “Батвінава” і ПСУП “Роўкавічы”. Выступленне канкурсантаў літаральна “ўзарвала” глядзельную залу, кожны прэтэндаваў на прызавое месца. Конкурс ацэньваўся па пяці намінацыях, у якіх пераможцамі сталі: у канцэртнай праграме – КСУП “Звязда”, на другім месцы ААТ “Отар”. Лепш за ўсіх у драматычным жанры паказалі сябе артысты КСУП “Батвінава”, а 2 і 3 месцы перахапілі ў астатніх залескія жывёлаводы. Аматары вакала спаборнічалі не на жарт, дэманструючы свой багаты творчы талент. Журы адзінадушна прызнала самым яркім нумарам выступленне Уладзіміра Курбацкага з Отара, на другую прыступку п’едэстала падняліся дзве салісткі КСУП “Звязда”, а трэцяе месца таксама давялося раздзяліць паміж спявачкамі з ААТ “МатнявічыАгра” (Т.Жураўлёва, песня “Гаварыла мне маці”) і ПСУП “Роўкавічы” (Т.Зыкоўская, “Ружа”). У намінацыі “Вакальны калектыў” паказалі лепшы вынік отарскія і матнявіцкія вакалісты, а ў інструментальным жанры – батвінаўцы і музыкі зноў жа з ААТ “МатнявічыАгра”. А ў цэлым усе ўдзельнікі вартыя самых высокіх слоў пахвалы і гарачых апладысментаў. Пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы і грашовую прэмію ў памеры ад адной да сямі базавых велічынь. Арганізатары мерапрыемства: раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК, адказныя за ідэалагічную работу ў гаспадарках і аддзел культуры райвыканкама.
Такі від культурнага адпачынку дазваляе вызначыць таленавітых спевакоў сярод жывёлаводаў, каб затым з мэтай іх творчага развіцця і эмацыянальнага пад’ёму развіць мастацкія здольнасці і паказаць лепшыя канцэртныя нумары для больш шырокай аўдыторыі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика