Добрыя перамены

На тэрыторыі Нісімкавіцкага сельскага Савета на дзве трухлявыя пабудовы стала менш – у сувязі з будаўніцтвам новых магазінаў у вёсках Бабічы і Сідаравічы знесены старыя будынкі крамаў. Зараз тут распрацоўваецца новая праграма па добраўпарадкаванню на 2012 год. І зусім хутка не толькі гэтыя, але і іншыя населеныя пункты стануць больш прывабнымі. Актыўна гэтыя работы пачнуцца з надыходам вясны.
Яшчэ адной добрай навіной падзялілася старшыня сельскага Савета Ж. Малінава: на другім паверсе адміністрацыйнага будынка былога КСУП “Нісімкавічы” знайшлі часовы прытулак вясковыя бібліятэка і клуб. У сувязі з рамонтам мясцовага ЦСДК работнікі ўстановы культуры доўгі час заставаліся без спецыяльна абсталяванага памяшкання. Цяпер моладзі ёсць дзе сабрацца і культурна адпачыць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика