Каля ёлкі – карагод

Чарговы выбух станоўчых пачуццяў, задавальнення і мажору падараваў дзецям з прыёмных і апякунскіх сем’яў дабрачынны ранішнік, арганізаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» на базе залескай установы адукацыі. 

IMG_1110

Парад касцюмаў, інсцэніраваная пастаноўка артыстаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, скокі каля каралевы свята – выдатны падарунак маленькім жыхарам Чачэршчыны. Гэта тэатралізаваная дзея з казачнымі героямі і цукеркамі яшчэ раз стала доказам таго, што нават самыя неверагодныя мары могуць увасобіцца ў жыццё. І тое, што дзяржава не пакідае без увагі ў гэтыя светлыя дні ні аднаго дзіцяці – не казка, а самая сапраўдная рэальнасць.
Тут жа, у Залессі, прайшло яшчэ адно радаснае лікаванне для рабят-выдатнікаў, спартсменаў, алімпіяднікаў і ішных разумнікаў. Пасля паўтары гадзіны блазнавання эпілогам свята сталі ўсё тыя ж салодкія гасцінцы. Частавалі хлопчыкаў і дзяўчынак у гэты дзень прыемнымі прысмакамі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Малюкоў і начальнік аддзела адукацыі Святлана Мельнікава. Сонца і цяпла хапіла на ўсіх!

IMG_1199 IMG_1184 IMG_1183 IMG_1063

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика