Святкавалі з настроем

У памяшканні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гэтымі святочнымі днямі незвычайна весела і шумна. Новы год, здаецца, прыйшоў сюды значна раней, бо яшчэ напярэдадні чароўнай ночы з 31 снежня на 1 студзеня тут на лясной прыгажуні запалілі навагоднія агеньчыкі.

IMG_1322

Па-дзіцячы шчыра і адкрыта радаваліся гірляндам, рознакаляровай мішуры і карагодам наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян. Жарт і гумар прысутнічаў на працягу ўсяго вечара. Асабліва насмяшыла імпрэза, калі жанчыны ўзбіраліся на табурэтку і выразна, з інтанацыяй расказвалі Дзеду Марозу кароткія вершыкі пра зіму, Снягурку і снежную бабу. Танцы, песні і пацехі працягваліся некалькі гадзін, што прынесла вадаспад пачуццяў, дзівосаў, настрою і асалоды.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика