Трыццаць гадоў у прафесіі

У гэтым годзе бібліятэкар роўкавіцкай бібліятэкі Вольга Фаміна размяняла чацвёрты дзясятак працоўнай дзейнасці ў галіне культуры.

Фомина О.Вл.
Увесь гэты час яна штодзень праторвала сцяжынку да мясцовага Дома культуры, дзе знаходзіцца непасрэдна яе працоўнае месца. З фармулярамі і шумнай дзятвой яна не сумуе, наадварот, набіраецца ад іх азарту, аптымізму і маладосці, весялей глядзіць у будучае. Хаця і пра Бацькаўшчыну не забывае. А таму яшчэ раней стварыла музейны куток, дзе сабрала экспанаты вясковага побыту. Нядаўна сховішча мінулых стагоддзяў было перанесена ў асобнае памяшканне, і куток стаў звацца пакоем, дзе на ўсеагульны паказ выстаўлены рэчы і шматлікія прыналежнасці, што сведчаць пра жыццё і працу бацькоў, сваякоў, суседзяў роднай вёскі і навакольных пасяленняў. Ёсць тут і падкова вялізарнага, калі меркаваць па яе памерах, каня-цяжкавоза. Побач – бабін самавар, старыя лапці, дзіцячая калыска, «ручны калькулятар» і яшчэ шмат чаго, што напамінае ўчарашні дзень. У тым ліку і чарнобыльскую трагедыю – на асобнай паліцы сабрана інфармацыя пра выселеныя ў выніку катастрофы вёскі.
На базе бібліятэкі праходзяць шматлікія ўрокі мужнасці, краязнаўства, сцэнічнага майстэрства. Пастаянна да ўвагі наведвальнікаў выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і тэматычныя. Усё да ведама насельніцтва і дзяцей. Прыходзьце, чытайце, глядзіце, знаёмцеся з гісторыяй, з тым, як яно было раней і што стала зараз.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика