Алесь – у тэнісе першы

У перыяд месячніка па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, у рамках маладзёжнай акцыі «Арганізуй свой вольны час» на базе прафліцэя адбыўся турнір па настольным тэнісе. 

IMG_72070000

Удзел у спартыўным спаборніцтве прынялі 15 навучэнцаў дадзенай установы адукацыі. Дзве гадзіны ўпартай барацьбы за першынства выклікалі ў хлапцоў прыток адрэналіну, эмоцый і станоўчых пачуццяў. Кожны імкнуўся стаць першым і заваяваць прызавое месца. Аднак, як вядома, поспех знаходзіць найбольш упартых.

IMG_7208

У дадзеным конкурсе на спрыт і майстэрства фаварытам гульні з лікам 2:1 па партыях стаў навучэнец трэцяга курса групы №45 Алесь Мядзведскі, абышоўшы свайго напарніка Руслана Малуха ўсяго на «адзін крок». Хлопец займаецца настольным тэнісам з чацвертага класа, таму і гэты раунд выйграў у таварыша без асаблівых цяжкасцяў. Хаця, як прызнаецца Алесь, вельмі стараўся.

IMG_7205

Ганаровыя граматы і сувеніры ўсім удзельнікам уручыла выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА «БРСМ» Вікторыя Пранкевіч. А лідару – яшчэ і асаблівы поціск рукі.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

IMG_7202 IMG_7199 IMG_7193

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика