Кіпіць работа поўным ходам

Доўга чакалі чачаране гэтай добрай навіны, і вось яна прыйшла да нас – на базе батвінаўскага культурна-спартыўнага цэнтра пачалася рэалізацыя мясцовай ініцыятывы «Музей хлеба».

IMG_7148

Наш раён у ліку 30 іншых краіны стаў удзельнікам Асноўнага конкурсу мясцовых ініцыятыў «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН. У ліку пераможцаў – ідэя раённага Дома культуры па захаванню традыцый выпечкі хлеба на базе батвінаўскага КСЦ. З мэтай далучэння на Чачэршчыну патока турыстаў і правядзення экскурсій на больш якасным узроўні, для ажыццяўлення творчай прапановы неабходна 30 907 еўра. Установе ўжо выдзелена 25 060 еўра і частка з іх выкарыстана для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы музея хлеба. Работа кіпіць поўным ходам, клуб займеў сучасныя вокны ПВХ, устанаўліваюцца надзейныя драўляныя дзверы, старажытны стыль падтрымлівае адпаведны дызайн. Ужо набыта нешта з рабочай тэхнікі і музычнай апаратуры, зроблены заказ на сцэнічныя касцюмы і г.д. Будзе праведзены ўнутраны і знешні касметычны рамонтбудынка, устаноўка агароджы, будаўніцтва памяшканняў для казы Машкі і хатняй птушкі, добраўпарадкаванне пешаходнай дарожкі. Работы шмат, бо каб сустрэць кліентаў і прапанаваць ім карысны добры адпачынак, трэба стварыць належную ўтульнасць, станоўчую атмасферу зычлівасці і камфорту.
Музей хлеба адкрыўся восенню 2014 года і ўжо заваяваў у турыстаў любоў і давер. Сюды спяшаюцца для таго, каб не проста паласавацца сонечнай хрумсткай скарынкай хлеба, але і хоць на кароткі час вярнуцца ў такое роднае і блізкае сэрцу – нашу мінуўшчыну. Мэтай дзейнасці музея ставіцца яшчэ і далучэнне яго да турыстычнай сцяжынкі па залатому кальцу Чачэршчыны. Адной з адметнасцяў для аматараў падарожжа стане прыпынак у Батвінава на маршруце «Нараджэнне хлеба». Будзем спадзявацца, што зусім хутка і мы завітаем на агеньчык, на кварту гарбаты, да вясковай цёплай печы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика