Выхаваць і навучыць маленькіх чачаран

Каб навучаць дзяцей грамаце, трэба не толькі мець прафесію педагога, а яшчэ і валодаць лідарскімі якасцямі, арганізатарскім спрытам і, галоўнае, любіць тую справу, якой прысвяціў сваё жыццё.

IMG_5085

Малады спецыяліст отарскай школы Ганна Лагойкіна ўжо з маленства пачала рыхтавацца да выкладчыцкай дзейнасці – гуляючы ў настаўніцу, уяўляла сябе каля дошкі, старанна правярала сшыткі і ставіла ў імправізаваных дзённіках адзнакі. Цяпер гэта дзіцячая забава стала яе работай. Пасля заканчэння Лоеўскага педагагічнага каледжа прыехала на малую радзіму і з 2015 года навучае малодшае звяно школьнікаў. Маладога класнага кіраўніка ва ўсім слухаюць і паважаюць яе трое хлопчыкаў і пяцёра непаседлівых гарэзлівых дзяўчынак. У кожнага свой характар, імпэт, але разам яны адна невялікая, аднак дружная каманда. Ганна Уладзіміраўна знаходзіць сцяжынку да сэрца выхаванцаў, а яны слухаюць яе, разявіўшы рот.
Не менш адораны і таленавіты педагог Максім Гарашчук. Ён таксама наш, мясцовы, з Чачэрску. Адвучыўшыся ва ўніверсітэце імя Ф.Скарыны, быў накіраваны на работу ў Отар. Задор і працоўная хватка маладога настаўніка характарызуюць яго, як усебакова развітую асобу. Максім не толькі выкладае ўрокі сусветнай і гісторыі Беларусі, грамадазнаўства, але і ў любы момант можа замяніць калегу на ўроках ангельскай мовы, фізкультуры, працы. Яго азарту хапае і на тое, каб прыняць удзел ва ўсебаковым школьным жыцці, выйсці на сцэну ў складзе калектыву мастацкай самадзейнасці «Лілея» отарскага ЦСДК. Кемлівы, спагадлівы, камунікабельны, з аптымізмам крочыць па жыцці і будуе сваё моцнае надзейнае заўтра. Пакуль што ў яго планах не прадбачыцца пэўных змен па рабоце, а вось у асабістым жыцці адбылася важная прыемная падзея – пару месяцаў назад Максім знайшоў сардэчнае шчасце і заручыўся шлюбам. Што ж, пажадаем яму і ўсім педагогам школы сямейнага дабрабыту, душэўнага спакою, здароўя і разумных вучняў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика