Закацілася сонца пасёлка Зара

Падзеі 1917 года пакінулі свой адбітак у гісторыі, які і зараз напамінае пра той час. Калі бальшавікі скінулі царскую ўладу і стварылі маладую краіну Саветаў, вуліцы, вёскі, гарады і нават немаўляці прынялі на сябе полымя рэвалюцыйнага агню.

революция

Імкнучыся далучыцца да агульнага палітычнага руху, адбылася сваеасаблівая рэвалюцыя асучаснення імя дзіцяці. З’явіліся Наябрыны, Дзекабрысты, Воля, Свабода і інш. Таксама Ленініада закранула полымем свайго кастра і геаграфічную накіраванасць сацыялістычнай дзяржавы, надаўшы назвам населеных пунктаў адценне Кастрычніцкага перавароту. Не выключэнне і наш раён, дзе на той час разгарэлася полымя новага жыцця. Так на карце раёна ўзніклі вёскі Кастрычнік, Пралетарскі, Новы Шлях, Брацк, Адзінства, Селянін і інш. Чырвонай зарой разам з выстралам крэйсера «Аўрора» узышоў пасёлак Зара ў Навухавіцкім сельскім Савеце, зараз Роўкавіцкі. Ён утварыўся з ліку перасяленцаў. У 1926 годзе налічваў 25 падворкаў, дзе пражывала 149 жыхароў. А літаральна праз пяць гадоў тут стварылі калгас таксама з камуністычна-патрыятычнай назвай тых гадоў «Чырвоны Пахар». Дзейнічаў ветраны млын, мелася хатняя жывёла і птушкі. Усё, як і ўсюды. Калі пачалася вайна, мужчыны прызыўнога ўзросту адправіліся абараняць межы Радзімы і адзінаццаць з іх загінулі на полі бітвы. Тыя ж, хто выжылі, аплакалі родных і суседзяў, адбудавалі жыццё, наладзілі гаспадарку. А тут чарговая навала – катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Зноў слёзы, трывога, жаль і горыч апанавалі людзей. І ў 1992 годзе на чыстыя тэрыторыі былі пераселены 16 сем’яў Зары. Так неўзабаве закацілася яркае сонца пасёлка, толькі і засталося, што гучная назва ды рэшткі памяці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика