Салдат бессмяротнага палка

Усё далей і далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, усё менш і менш застаецца яе ўдзельнікаў. Вось і жыхары Чачэршчыны хутка будуць адзначаць 74-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Семья Слепченко

У тых цяжкіх знясільваючых баях у верасні-лістападзе 1943 года загінулі сотні воінаў Чырвонай Арміі. Толькі ў баях каля Нісімкавіч склалі свае галовы 30 воінаў 169-й стралковай дывізіі. Усіх іх пахавалі ў брацкіх магілах на тэрыторыі вёскі, а потым перанеслі прах на Замкавую гару ў Чачэрску. Адным з загінуўшых 30 верасня 1943 года быў сяржант в/ч 57301 Лявонцій Мікітавіч Слепчанка.
Амаль перад самым Днем Перамогі ў адной з сацыяльных сетак інтэрнэта да мяне звярнуўся жыхар далёкага сібірскага горада Брацка Аляксандр Вядзернікаў. Ён прасіў дапамогі знайсці месца пахавання яго дзядзькі. Аб тым, што Лявонцій Слепчанка загінуў пры вызваленні Беларусі у Чачэрскім раёне Аляксандр даведаўся з сайта «Подзвіг народа». Праз «Аднакласнікі» паміж намі завязаўся абмен паведамленнямі.
Нарадзіўся Лявонцій (Леанід) Слепчанка ў 1923 годзе ў сялянскай сям`і ў вёсцы Слабада Ленінская Палескага раёна Кіеўскай вобласці. Бацька Мікіта Цімафеевіч памёр у 1936 годзе, пакінуўшы на руках жонкі Еўдакіі Восіпаўны шасцёра дзяцей. Лявонцій быў старэйшым з сыноў, і яму давялося выконваць усе мужчынскія абавязкі па гаспадарцы. Праз пяць гадоў пачалася вайна і 18-гадовы юнак пайшоў на фронт. Ад заходняй мяжы СССР давялося адступаць да Сталінграда, потым наступленне. Яно адзначана такімі гарадамі, як Варонеж, Харкаў, Бранск і Чачэрскі раён… Менавіта Нісімкавічы сталі апошняй геаграфічнай кропкай у жыцці ўкраінскага хлопца. Незадоўга да смерці, 18 верасня, Лявонцій Слепчанка атрымаў медаль «За адвагу». У гады вайны прапаў без вестак яго малодшы брат Пётр, які быў адпраўлены на прымусовую працу ў Германію. Старэйшая сястра Феня жыла ў Польшчы, памерла ва ўзросце 90 гадоў. Яшчэ два браты і сястра жылі на радзіме, браты, на жаль, ужо памерлі. Маці не стала ва ўзросце 92 гадоў. У жывых зараз толькі адна сястра Лявонція Мікітавіча – Анфіса, якой 84 гады. Аляксандр – яе сын, пісаў, што разам з раднёй вельмі хоча наведаць месца гібелі і пахавання свойго знакамітага родзіча, пакланіцца яго магіле, падзякаваць усім, хто захоўвае памяць аб загінуўшых. Таму ад імя жыхароў Чачэршчыны я хачу сказаць: «Калі ласка!»
Аляксандр Ганчароў,
жыхар аграгарадка Нісімкавічы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика