ПРАЦОЎНЫЯ САКРЭТЫ СЕЗОНа

На гэты раз мы наведалі аграрыяў КСУП “Звязда”. Пасля аб’яднання з КСУП “Нісімкавічы” тут значна павялічыліся плошчы, аб’ёмы работ, але, безумоўна, і працаўнікоў стала больш. Работа ў гаспадарцы кіпіць амаль няспынна. Першую сянажную яму заклалі за тры дні, а вось на другую прыйшлося затраціць больш часу, ды і ямай яе назваць цяжка. Сапраўдны курган зялёнай масы вырас сярод поля, умясціў у сябе каля дзвюх тысяч тон падвяленай травы. У сельгаспрадпрыемстве вырашылі прымяніць менавіта такі тып складзіравання кармоў на зіму – непадалёк ад месца, дзе ідзе нарыхтоўка, іх жа і ўтрамбоўваць. У дзве змены гэтым займаюцца механізатары.
У гэтым годзе плануюць скасіць і сенажаці, каб надзейна назапасіцца на зіму, і па папярэдніх падліках яшчэ ўвесь чэрвень будуць рыхтаваць кармы з першага ўкосу траў.
Нарыхтавана вітаміннае сена, зараз неблагія ўмовы і для звычайнага. Ля яго завіхаюцца касілка, граблі і прэс. Яшчэ дзве касілкі задзейнічаны на падрыхтоўцы масы пад сянаж. Ёсць у гаспадарцы і чацвёртая адзінка гэтай прычапной тэхнікі. Ёй кіруе Мікалай Баброў. Але робіць гэта толькі з раніцы, бо пасля садзіцца за руль кормаўборачнага камбайна, на якім і праводзіць астатак дня. Працаздольнасць механізатара здзіўляе, але ўсе намаганні павінен апраўдаць заробак. Асноўную частку работы выконвае “Ягуар”, на якім М. Баброў якраз і працуе. Нядаўна ўключыўся ў справу і КГ-6 пад кіраўніцтвам Уладзіміра Максіменкі. Гэта дазваляе паралельна закладваць дзве ямы. На адвозцы задзейнічана некалькі МАЗаў і два энерганасычаныя трактары. Распрацаваны і свае ўмовы спаборніцтва: для каманды, якая працуе з “Ягуарам”, каб зарабіць дадатковы мільён, неабходна закласці ў яму тысячу тон сянажнай масы ўсяго за тры дні, за 4 дні размер прэміі памяншаецца да 750 тысяч. Прыкладна такія ж умовы і для каманды КГ-6, але танаж у яе крыху меншы. Кіраўніцтва гаспадаркі нават не вылучае лепшых працаўнікоў, адзначае, што ўсе стараюцца выконваць сваю справу добрасумленна. А гэта, як вядома, галоўны сакрэт поспеху.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика