Талент не купляецца, з ім нараджаюцца

Нисимковичи.У чэрвені на свята Троіцы ў горадзе Ветка праводзіцца фестываль народнай творчасці «Траецкі карагод».

Звычайна сюды збіраюцца аматары мастацкай самадзейнасці, беларускай традыцыйнай культуры, каб прыняць удзел у масавым відовішчы і прадставіць свае таленты. На гэты раз на сцэне адкрытай канцэртнай пляцоўкі спявалі і танчылі дзевяць гуртоў Гомельшчыны. Трэба сказаць, што свята праходзіць на конкурснай аснове – каб не проста сябе паказаць, а яшчэ і атрымаць порцыю станоўчых эмоцый, творчага запалу і спартыўнага духу. У гэтым годзе Чачэрскі раён у Ветцы прадставілі артысты гурта нісімкавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры, і, як паведаміла дырэктар установы Алена Жаркіна, вярнуліся яны з Дыпломам ІІІ ступені – прынесла поспех чачаранам карагодная песня з падтанцоўкамі «Райскі яблычак» у выкананні паважанай на Чачэршчыне складальніцы вершаваных жартоўных вершаў і гумарэсак Лідзіі Васільеўны Кузьмянковай. А безумоўным віртуозам Гомельшчыны сярод гарманістаў прызнаны масцеравіты, таленавіты, апантаны і палымяны бабіцкі музыкант Пётр Біжуноў.
Нісімкавіцкія артысты не першы год здзіўляюць сваім мастацтвам, душэўнай маладосцю, вусна-паэтычным і спеўным багаццем. Азартныя, гарачыя, здольныя паэты і салісты зрываюць авацыі на шматлікіх вечарынах і канцэртных выступленнях. Галасістыя маладзіцы, спрытныя мужчыны, завадныя дзяўчаты ў чарговы раз пацвердзілі статус вясёлых, адораных, няўрымслівых і запальных. Віват іх таленту, віват палкім сэрцам і каштоўнаму прыроднаму дараванню! Vivat! Vivat! Vivat!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика