Чачэрскія перапевы на валакаламскіх прасторах

IMG_1210З творчым візітам да расіян у Валакаламскі раён адправіліся ў сярэдзіне чэрвеня начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вадзім Крупенькін і народны ансамбль народнай песні і музыкі «Чачэрцы».

Штуршком для падарожжа да сяброў-славян стаў адкрыты міжнародны маладзёжны фестываль «Цяраеўскі перапляс і галасы», прымеркаваны да Дня Расіі і Дня моладзі. Артысты з Чачэршчыны не проста паехалі на свята, а прапанавалі слухачам творы расійскага мясцовага кампазітара Сяргея Сітнова на вершы валакаламскіх паэтаў, якія былі выкананы на аўдыторыю беларусамі. Даўшы два канцэрты за два дні, дзяўчаты прывезлі дадому Дыплом ІІ ступені за артыстызм і прафесійнае майстэрства, Падзяку за супрацоўніцтва, а таксама Дыпломам за захаванне і развіццё культурных сувязяў адзначаны асабіста Вадзім Пятровіч.
Не толькі жаданне пахваліцца суседзям талентам падштурхнула нас да гэтага візіту, – дзеліцца думкамі начальнік аддзела. – Намі кіравала жаданне наладжвання далейшых пабрацімскіх сувязяў і абмен вопытам у сферы культурнай дзейнасці. Трэба адзначыць, што з горадам-пабрацімам Валакаламскам мы супрацоўнічаем даўно. А калектыў «Чачэрцы» добра вядомы расійскай публіцы, адміністрацыям сельскага пасялення Цяраеўскае і раённага цэнтра. Мінулая сустрэча яшчэ больш з’яднала нашы рэгіёны, мы абмяняліся і поціскамі рук, і сардэчнай прыхільнасцю, і імкненнем развіцця адносін паміж нашымі народамі. Расіяне абяцалі завітаць у хуткім часе да нас падчас святкавання Дня Незалежнасці беларускай краіны. Упэўнены, што з боку чачаран будзе арганізаваны такі ж цёплы і душэўны прыём, а жыхары раёна змогуць атрымаць асалоду ад прагляду канцэртных нумароў гасцей.
Сяброўскі кантакт, светлыя намеры і пачуцці, дзелавыя штрыхі ўмацавання садружнасці народаў Расіі і Беларусі натхняюць і абуджаюць у сэрцы надзею на тое, што і надалей гарады-пабрацімы ня згубяць назапашаных за гэты час станоўчых пазіцый і сардэчнасці. Мы – адзіныя, мы – славяне, і гэтым усё сказана!
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика