Па казачных сцяжынках

SAM_5332Дарога да меркулавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры не пустуе ні зімой, ні летам. Ледзьве сышоў снег і гасцінны двор Ледзянога Дзеда часова зачыніў дзверы да наступных халадоў, як у дзівосны свет гульні дзяцей, падлеткаў і дарослых запрасіў чарговы праект па арганізацыі вольнага часу насельніцтва «Па казачных сцяжынках лета».
У першы дзень чэрвеня прайсціся чароўным шляхам захапляльных гульняў і нечаканых сустрэч з героямі беларускіх народных казак было прапанавана школьнікам аграгарадка Меркулавічы. Гасцей сустракаў гаварлівы Калабок, які пазнаёміў рабят з пацешкамі вушастага Зайца, прапанаваў праспяваць песні-пярэкруты з Ваўком, запрасіў далучыцца да мядзвежых гульняў і адгадаць загадкі старой злоснай Бабы-Ягі. А на завяршэнне – віктарыны, танцы і гарачая гарбата. Калі хто жадае, калі ласка, вас чакаюць эмоцыі, настрой, жарты, смех і добры адпачынак!
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика