ПА ГАРАЧЫХ СЛЯДАХ…

У мінулую суботу два раней судзімыя браты з Кармянскага раёна залезлі ў магазін вёскі Зялёная Паляна Меркулавіцкага сельсавета. Спрацавала аўтаматызаваная сігналізацыя, што ніколькі не спалохала злачынцаў, якія былі ў нецвярозым стане. Маладым людзям удалося вынесці два мяшкі і сумку са спіртнымі напоямі, цыгарэтамі, прадуктамі харчавання. Нарабаванае вырашылі схаваць непадалёку ў лесе, а самі з бутэлькай гарэлкі накіраваліся ў родную вёску, што ўсяго за паўтара кіламетра, да сябра. Там іх праз некалькі хвілін і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика