ЧАЧЭРСКІЯ АРТЫСТЫ АБ’ЯДНАНЫЯ ПЕСНЯЙ І ЛЁСАМ

IMG_5668Чачэрск і Краснагорскі раён суседняй краіны заўсёды сябравалі і наводзілі масты братэрства. Абменныя канцэрты, запрашэнні на знакавыя падзеі і святочныя мерапрыемствы аб’ядноўвалі і раднілі братоў-славян.
– Мы ніколі не адчувалі сябе чужымі на расійскай зямлі, бо нашы народы звязаны не толькі песняй, але і агульным гістарычным лёсам, – расказвае рэжысёр культурна-масавага сектара раённага Дома культуры В.Буланава. – За доўгі час пасля распаду Савецкага Саюза нашы сяброўскія повязі толькі мацнелі, чачэрскія дэлегацыі ў бліжнім замежжы сустракалі як родных. Мінулае выступленне народнага калектыву «Чачэрцы», салістаў Уладзіміра Пудава і Уладзіміра Курбацкага чарговае таму пацвярджэнне. Нас запрасілі прыняць удзел у патрыятычнай акцыі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі. Гледачы пгт.Гардзееўка і п.Мірны былі вельмі гасцінныя, прынялі выступленне такімі гарачымі апладысментамі, што нават прабівала на слязу. Канцэртныя праграмы адбыліся настолькі ўдала, што нас не адпускалі са сцэны і прасілі абавязкова прыехаць у наступны раз. Краснагорцы разам з артыстамі спявалі не толькі песні рускіх аўтараў, яны з вялікім задавальненнем падхоплівалі беларускія матывы і развітваліся з намі па-беларуску. Адбылася дамоўленасць, што праз тыдзень браты-славяне прыедуць на Чачэршчыну са сваім творчым канцэртам. Мы вельмі рады вітаць іх у сябе дома і спадзяёмся, што чачэрская аўдыторыя ацэніць спеўны талент сяброў-суседзяў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика