СЯЛЯНСКІЯ БУДНІ І СВЯТЫ НА ЧАЧЭРШЧЫНЕ

Урокі беларускай этнаграфіі з прымяненнем мультымедыйнага суправаджэння «Сялянскія будні і святы» прайшлі у гісторыка-этнаграфічным музеі. Выхаванцам дзіцячых садкоў і вучням малодшых класаў гарадскіх школ работнікі ўстановы культуры расказалі пра тое, як раней жылі і працавалі нашы продкі. Наглядна паказалі рабятам, які раней насілі абутак і з чаго яго выраблялі, прадэманстравалі спосаб выкарыстання звычайнага вясковага каромысла, дазволілі пакруціць кола старой прасніцы, дакрануцца да верацяна, а потым адгадвалі загадкі, што датычыліся прадметаў вясковага побыту, пра якія тут пачулі і пабачылі. Так як тыдзень знаёмства з традыцыямі і звычаямі бацькаўшчыны супаў з масленічным, была закранута тэма святочных гулянняў і абрадавых страў. Вялікай радасцю для малых стала частаванне блінамі і цукеркамі.

Музей

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика