ЧАРАЎНІЦА ЧАЧЭРСКАЙ СЦЭНЫ

IMG_1724Летам гэтага года народны ансамбль народнай песні і музыкі «Чачэрцы» адзначае 20-годдзе з дня прысваення звання «народны».

Калі да гледача выходзіць удзельніца калектыву Наталля Кузняцова, атмасфера ў зале святлее і напаўняецца цяплом. Гэта таму, што салістка вылучае не толькі меладычныя гукі эстрадных песень, але і дзеліцца глыбінёй сваіх пачуццяў, кранаючы тонкія струны чалавечай душы. Калі зубны фельчар 20 гадоў таму прыехала па размеркаванні на Чачэршчыну, яна марыла заваяваць любоў прыхільнікаў спеўнага мастацтва, і толькі тры гады таму гэта ёй удалося. Спявала і таньчыла Наталля Леанідаўна з дзяцінства, любіць песню ўсім сэрцам, як і яе маці. І таму выбар мікрафона і сцэны лічыць адным з удалых у сваім жыцці.

У нас цудоўны кіраўнік Ірына Курдзюмава, таленавітыя дзяўчаты і вельмі насычаныя канцэртныя праграмы, – расказвае Н.Кузняцова. – Амаль кожны тыдзень мы ў дарозе, на выступленнях. Ведаеце, бывае, на рабоце стомішся, ідзеш на рэпетыцыю і лаеш сябе: маўляў, навошта ўсё гэта трэба. А дахаты ўжо вяртаешся амаль на крылах…

Цудоўны голас, добры рэпертуар, багаты сцэнічны вобраз, чароўная ўсмешка дапамагаюць Наталлі стварыць непаўторны канцэртны нумар. Песня вабіць, акрыляе, лечыць і здымае фізічную напружанасць.  Мелодыя трымае на пазітыве  таго, хто спявае і хто слухае. Ці ж гэта не шчасце!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика