НЕ ГОРА, КАЛІ ХЛЕБА ГОРЫ

IMG_3392
Гукі вясёлай музыкі сустракалі хлебаробаў ААТ «Отар» на мехдвары гаспадаркі – так тут ушаноўвалі першых тысячнікаў на жніве.
Выказаць глыбокую павагу да працаёмкага сельскагаспадарчага занятку пажадалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Наталля Паразенка, кіраўніцтва і спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Дырэктар Таццяна Струк у прамове заўважыла, што трэцяе месца ў раёне па намалоту зерня – не паказчык для элітнага адкрытага акцыянернага таварыства, і заклікала камбайнёраў выбіцца наперад, каб выправіць становішча.
Сяргей Рослікаў і Яўген Жлоба з калегамі Аляксандрам Усанавым і Андрэем Бураковым, якіх і віншавалі ў той дзень з належнымі ўрачыстасцямі, прынялі заўвагу, з аптымізмам запэўніўшы, што абавязкова зменяць сітуацыю. Такой жа думкі прытрымліваюцца вадзіцелі на адвозцы Аляксандр Усаў, Уладзімір Філіпчанка і Васіль Шамонін. Калі ёсць жаданне, горы зерня будуць звернуты. А з хлебам няма і гора. Залатая ніва чакае сваіх герояў, а слава прыйдзе да самых настойлівых!
Тэкст і фота Валянціны ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика