ТВОРЧЫ ВЕРНІСАЖ

IMG_3010
Творы чачэрскіх майстроў разьбы па дрэву, аматараў мастацкага жывапісу знайшлі часовы прытулак у экпазіцыйнай зале гісторыка-этнаграфічнага музею. Як расказалі работнікі дадзенай установы культуры, выстава работ таленавітых мясцовых віртуозаў Уладзіміра Дуброўскага, Аляксандра Гапеенкі, Івана Курашова, Уладзіміра Аляксеева, Яўгена Кажамякіна, Кузьмы Гулевіча, Васіля Зяцікава і Кацярыны Кандрацьевай “Творчы вернісаж” запрасіла на прагляд рукатворнага цуда гасцей і жыхароў горада 10 ліпеня і прымеркавана да Года земляка і 855-годдзя з дня заснавання Чачэрска. Творчы патэнцыял карэннага насельніцтва невычарпальны, і ў тым можна ўпэўніцца, пазнаёміўшыся праз мастацтва з унутраным светам знаўцаў багатай і каларытнай культурнай палітры. Угледзеўшыся ў пейзаж карціны, ці калі сэрца прасякне любасцю высечанага з кавалка дрэва фрагмента чалавечага побыту – здаецца, ты зазірнуў у глыбіню душы аўтара, які размаўляе з табой з дапамогай лобзіка, пэнзаля і аркуша паперы. У свет чароўнага дзверы адкрыты – ідзі і зазірні туды.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика