СВЯТА – ДЛЯ ЎСІХ, ПЕРАМОГА – МАЦНЕЙШЫМ

IMG_29571
Крыкамі балельшчыкаў напоўнілася атмасфера в.Бабічы ў мінулыя выхадныя – тут па традыцыі прайшоў турнір па футболе на кубак братоў Лізюковых. А ў гэтым годзе спартыўнае спаборніцта прымеркавана да 70-й гадавіны з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэба адзначыць вялікую зацікаўленасць мясцовай гаспадаркі ў дадзеным накірунку занятасці работнікаў, бо гэта сустрэча арганізавана менавіта па ініцыятыве адміністрацыі ААТ “Звязда” (пры супрацоўніцтве з раённым фізкультурна-спартыўным клубам “Ураджай”). Яго дырэктар Галіна Трыбунах спрыяе развіццю аматарскага захаплення і заўсёды прыстунічае на аналагічных сустрэчах. Вось і на гэты раз яна адкрыла турнір са словамі віншавання і выказала спадзяванне на тое, што маладое пакаленне апраўдае надзеі старэйшых сяброў і будзе прадаўжаць традыцыі сваіх папярэднікаў, а здаровы лад жыцця стане пастаянным спадарожнікам кожнага з прыхільнікаў спорту. Пасля ўзняцця сцяга пад гімн Рэспублікі Беларусь гульня пачалася. У барацьбе за перамогу прынялі ўдзел тры зборныя каманды – гарадоў Карма, Буда-Кашалёва і футбалісты ААТ “Звязда”. Адносна актуальнасці мінулай сустрэчы і, наогул, пастаянна праводзімых матчаў расказвае метадыст па спорту гаспадаркі Аляксей Панаськоў: “Я вяду пытанні спартыўнага выхавання ў сельгаспрадпрыемстве вось ужо 32 гады, і ўвесь гэты час штогод праходзіць такое спаборніцтва, якое стала ў нас традыцыйным. Хачу адзначыць вялікую ўвагу да гэтага нашага дырэктара, Галіна Пятроўна станоўча ставіцца да развіцця фізічнай культуры сярод работнікаў гаспадаркі і падтрымлівае спартыўны рух матэрыяльна. Вось і сёння для гасцей і ўдзельнікаў турніра яна арганізавала салодкія пачастункі і прызы. Таксама прыемна адзначыць неабыякавасць нашага земляка, ураджэнца Залесся, які зараз жыве ў Мінску, ветэрана спорту Міхаіла Пятрова. Дзякуючы яго фінансавай падтрымцы папаўняецца матэрыяльная спартыўная база, набываюцца неабходны інвентар і форма.  На жаль, сам ён прыехаць не змог, але ўнёс сваю адчувальную лепту ў падрыхтоўку агульнага відовішчнага свята”.
Да правядзення гульні былі прыцягнуты і работнікі сферы культуры, і медыкі, працаваў гандаль. Нехта атрымаў асалоду ад таго, што спаўна “выклаўся” на футбольным полі, а хтосьці папесціў сябе салодкай ватай і папкорнам, дзеці бавіліся ў забаўляльных конкурсах і віктарынах. Дарослыя і малыя засталіся задаволены цудоўным адпачынкам і шчыра дзячылі арганізатарам за дараваныя настрой і бадзёрасць Але самымі шчаслівымі, канешне ж, аказаліся пераможцы – залаты кубак горда ўзнялі над галавой і атрымалі заслужаныя апладысменты балельшчыкаў ігракі буда-кашалёўскай каманды. У сярэдзіне паміж прызёрамі турніру сталі футбалісты ААТ “Звязда”, а кармянцы павезлі дадому дыплом за трэцяе месца. У індывідуальным парадку былі прызнаны лепшымі майстрамі гэтага папулярнага віду спорту Арцём Музычэнка з Буда-Кашалёва, Васіль Шэпікаў з Кармы і наш Пётр Цеплякоў. Званнем выбітнога бамбардзіра на гэты раз быў ганараваны Аляксей Панаськоў. Атрымаўшы ўзнагароды, паціснуўшы адзін аднаму рукі, каманды раз’ехаліся да наступнай сустрэчы на азартным, цікавым і эмацыянальным свяце здаровага ладу жыцця – турніры братоў Лізюковых.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика