ДЗЕ ДОБРА ПРАЦУЮЦЬ, ТАМ І ПЕСНЯ

IMG_3127
Гарадскі амфітэатр ад вечаровай ліпеньскай дрымоты раптоўна абудзілі гукі самадзейных артыстаў – гэта паказвалі свае творчыя здольнасці і дзяліліся настроем душы ўдзельнікі вечара-партрэта Отарскага сельскага Савета.
Канцэртная праграма зусім не стаміла гледачоў, выступленне прайшло на адным дыханні, і кожны нумар суправаджаўся моцнымі апладысментамі і крыкамі: “Брава!”. І яны былі заслужаныя, бо спевакі закранулі чалавечыя пачуцці і прадэманстравалі артыстызм і абаяльнасць Алены Гарбачовай, Уладзіміра Курбацкага, Наталлі Сувалавай і інш. Лірычныя мелодыі ў мастацкім стыле гарманічна перапляліся з жартоўнымі і запальнымі, накшталт усім вядомай “Выйду ноччу ў поле з канём” і рытмічнай “Што ж ты, роза”. У ходзе культурнага прадстаўлення вядучыя расказалі аб інфраструктуры сельсавета і яго людзях. У 18 населеных пунктах жывуць пазітыўныя вяскоўцы, старанныя працаўнікі, дбайныя гаспадары. Хлебаробы і жывёлаводы тут славяцца высокімі намалотамі і надоямі. Мясцовае сельгаспрадпрыемства – адно з вядучых не тое што на Чачэршчыне, але і ў краіне, а яго дырэктар Таццяна Струк з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Отарскага сельвыканкама Таццяна Новак па паказчыках работы за мінулы год занесена на раённую Дошку гонару. А дзе добра працуюць, там ёсць падстава і для песні. Школьнікі, спецыялісты гаспадаркі, культработнікі, інтэлегенцыя весялілі народ і самі адпачывалі ля мікрафонаў. Таму, калі прагучала апошняя развітальная, чачаране з неахвотай падняліся са сваіх месцаў – ат, яшчэ б парачку нумароў! Хораша дзяўчаты спявалі!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика