НА СЦЭНЕ І Ў ПРАЦЫ ЗДОЛЬНЫЯ

IMG_8750У форме ўрачыстага віншавальнага вечара арганізавалі свой справаздачны канцэрт працаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Творчае выступленне праводзілася напярэдадні іх прафесійнага дня, таму ўперамешку з музычнымі нумарамі на сцэну запрашалі перадавікоў вытворчасці для ўрачыстага ўзнагароджвання. Дзесяткі Ганаровых грамат, Падзячных лістоў і Дыпломаў за подпісам розных кіраўнікоў дадзенай галіны атрымалі людзі, якія добрасумленна выконваюць свае службовыя абавязкі па забеспячэнню насельніцтва Чачэршчыны цяплом, вадой, электраэнергіяй і ствараюць на вуліцах горада чысціню і камфорт. Не прамінулі ўспомніць добрым словам і шчырай падзякай таксама ветэранаў працы, “мацёрыя аксакалы” на працягу доўгага часу шчыравалі на карысць раёна і ў гэты вечар не былі абыдзеныя ўвагай. Некаторыя вельмі чулліва аднесліся да сустрэчы з калегамі, знаёмымі, сябрамі і ад празмернасці пачуццяў нават дазволілі сабе крыху праслязіцца. Але хваляваліся не толькі члены гэтага вялікага калектыву, а і тыя, хто шчыра паціскаў ім руку і дзячыў за шматгадовую плённую дзейнасць.
Трэба сказаць, што камунальшчыкі ўмеюць не толькі старанна працаваць, але і ствараць агульны пазітыўны настрой. Музычна-песенныя віншаванні для ўсіх прысутных у зале былі прадстаўлены пераважна нумарамі ў выкананні саміх віноўнікаў урачыстасці. А надалі яшчэ большага шыку вечару-партрэту завадныя песні і вясёлыя ўсмешкі салістаў узорнай вакальнай эстраднай студыі “Дзеці сонца”. Свята, падрыхтаванае камунальшчыкамі, падаравала салодкі келіх прыемных хвілін адпачынку і масу пазітыву.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика