Сяргей Бондараў паказвае прыклад
У раёне працягваюцца работы па падрыхтоўцы глебы да сяўбы. Усяго гаспадаркам краю неабходна падняць 9,5 тыс. га зябліва, з якіх паўтары тысячы ў ААТ «Вазнясенск».
Для механізатара Сяргея Бондарава гэта працэс звыклы, бо за рулём тэхнікі ён ужо 40 гадоў. Па сямейных абставінах на Чачэршчыну да дачкі і сына прыехаў з Магілёўскага раёна. Наша зямля гасцінна прыняла Сяргея Аляксандравіча, і ён аддае ёй свае сілы, уменні і любоў. На энерганасычаным МТЗ-3522 ён то з дыскатарам, то з плугамі ці культыватарам. Яго трактар можна ўбачыць і на трамбоўцы сіласных траншэй. Сёння ж задача аграрыя – якасная работа на багаты ўраджай зерневых. І мінімум дзённай выпрацоўкі ў 15 гектараў старанны вясковец «выдае на-гара».
