ДЗЯКУЙ ЗА ДАВЕР І ВЕРНАСЦЬ

IMG_1550
Чарга жадаючых падпісацца на раённы сродак масавай інфармацыі сабралася ў раённым вузле паштовай сувязі на мінулым Дні падпісчыка. Чытаць у новым годзе любімую газету, а ў дадатак атрымаць невялікі, але карысны сувенір – інтрыгуючая магчымасць, і таму чачаране з задавальненнем ішлі да касавага вакенца.
Жыхарка горада Ларыса Казлова (на фота справа) захоўвае вернасць “Чачэрскаму весніку” вось ужо 43 гады. Як яна прызнаецца, хоць і стала газета выходзіць раз у тыдзень, аднак інфармацыі на старонках выдання дастаткова, каб быць у курсе раённых спраў і цікавых падзей. Падабаюцца жанчыне газетныя калонкі з навінамі, публікацыі пра Вялікую Айчынную вайну, матэрыялы аб гістарычным мінулым Чачэршчыны, пра старанных працавітых людзей. Кожны нумар раёнкі яна падшывае і зберагае да прыезду сына – калі Мікалай наведваецца да матулі ў госці, то заўсёды праглядвае газету і знаходзіць для сябе нешта карыснае і цікавае. Мы дзячым Ларысе Мікалаеўне і ўсім падпісчыкам “ЧВ” за іх падтрымку і давер,  жадаем у новым 2014 годзе светлых радасных дзён, багацця на стале і шчодрасці ад людзей. Са святам!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика