З НАВАСЕЛЛЕМ!

IMG_1564
Добры пераднавагодні падарунак атрымалі маладыя спецыялісты раёна з ліку педагогаў і медыцынскіх работнікаў – на днях яны атрымалі ключы ад новых пакояў шматпавярховага дома №61 па вул. Савецкай. Усяго тут адзначаць доўчаканае наваселле 45 кватэраздымшчыкаў. На ўрачыстае мерапрыемства адкрыцця новабудоўлі прыбылі прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі, камунальнай гаспадаркі, аддзелаў райвыканкама і старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Малюкоў. У сваёй прамове Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што для таго, каб сёння ў маладых спецыялістаў адбылося радаснае свята, былі затрачаны 17 мільярдаў рублёў дзяржбюджэту, накіраванага на пераадольванне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і, канешне ж, максімальна прыблізіць жаданую дату дапамагалі як кіраўніцтва раёна, так і маляры, муляры, плітачнікі. І выказаў спадзяванне, што колькасць жыхароў пяціпавярховага дома хутка памножыцца. І ўлетку каля пад’ездаў загучыць дзіцячае шматгалоссе. Разумеючы важнасць падзеі, адна са шчаслівых уладальнікаў жылля Марыя Кузьмянок выказала ад імя ўсіх навасёлаў вялікую падзяку за навагодні падарунак і магчымасць сустракаць усенароднае сямейнае свята ў светлых пакоях утульнага добраўпарадкаванага жытла.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика