ПАЭТ, ЗЯМЛЯК… І ПРОСТА ДОБРЫ ЧАЛАВЕК

Чачэршчына… Незвычайна прыгожы куточак роднай беларускай зямлі. Тут нарадзілася шмат таленавітых людзей. Адным з іх з’яўляецца паэт Васіль Васільевіч Карпечанка. Нарадзіўся ён 7 студзеня 1925 года ў вёсцы Будзішча. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы паступіў у Нова-Беліцкі лесатэхнічны тэхнікум. Як і ў астатніх юнакоў яго пакалення, у яго былі планы на будучае, але ўсё перакрэсліла вайна. Шаснаццацігадовым юнаком пайшоў абараняць радзіму. У баях з нямецкімі акупантамі быў тройчы паранены. За гераізм адзначаны многімі ўрадавымі ўзнагародамі. Сярод іх — ордэн Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медаль “За адвагу” і іншыя.
Васіль Васільевіч з 1946 года працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Чачэрскім раёне, а з 1959 года — у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна- патрыятычным выхаванні, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром Магілёўскай раённай газеты “За камуністычную працу”.
Творы паэта друкуюцца з 1953 года ў раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах. З-пад яго пяра выйшлі зборнікі для дзяцей “Сонейка ўзышло”, “Сандалікі-скакалікі”, “Крылаты будзільнік”, “Залатыя промні”.
В.В.Карпечанка апублікаваў у розныя гады шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых, якія ўключаны ў зборнікі “Я родам з Будзішча”, “Споведзь збалелай душы, “Вярхом на Урагане”, “Боль”, “Толькі з табою” (кніга песень). Многія яго вершы ўключаны ў калектыўныя зборнікі, школьныя падручнікі.
На 81-м годзе спынілася сэрца выдатнага чалавека, члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, які да апошніх дзён быў адданы Радзіме.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика