пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва
У гэтых цудоўных жанчын , пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягнутыя высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2008 годзе, стаж працы ў свінаводстве не такі ўжо і вялікі – па 5 гадоў. Але за гэты тэрмін удалося набыць неабходныя навыкі і каштоўны вопыт.Такія якасці, памножаныя на старанне і адказнасць, і забяспечылі поспех. Дзейнасць працаўніц з КСУП «Роўкавічы» з КСУП «Роўкавічы» узаемазвязана. Ларыса Пятроўна Альговіч – аператар па обслугоўванню свінаматак з парасятамі. Сярэднесутачныя прывагі ў яе групе за ліпень склалі 200 грамаў, а ў Марыі Нікіфараўны Быкавай, аператара па вырошчванню парасят-ад’ёмышаў – 318 грамаў. Гэта неблагі вынік, улічваючы пяшчотны, як кажуць, узрост жывёлы. Галоўная задача працаўніц – захаваць пагалоўе і забяспечыць яго здаровы рост. І як бачна, яны з гэтым выдатна спраўляюцца.
