У ПРАЦЫ І ТВОРЧАСЦІ ЗДОЛЬНЫЯ

IMG_8466Другі этап маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-6” прайшоў на вуліцы Краснабярэжскай (пасёлак Чырвоны Бераг). Настроеныя на перамогу сем’і-ўдзельніцы з ходу паказалі, што для іх важна і неабходна даказаць сваю перавагу і паказацца з лепшага боку. Яны раскрылі самыя станоўчыя якасці маладой сям’і, прадэманстраваўшы яднанне, сяброўства, узаемавыручку  і адзінадумства. На пачатку мерапрыемства пажадаў чачаранам поспеху і натхніў на добры вынік намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч.
IMG_8535І калі творчы конкурс прыйшоўся не ўсім па плячу, бо каб раскрыць талент і ўпэўнена выйсці на сцэну – трэба мець рашучасць і пэўныя мастацкія здольнасці, то ў наступных спаборніцтвах канкурсанты адчувалі сябе куды смялей. Напрыклад, сям’я Астапенкаў з Чачэрскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя крыху вагалася перад гледачом, а ў распілоўцы браўна аказалася першай, пакінуўшы далёка за спіной сваіх сапернікаў. Найвышэйшы бал Святлана з Аляксеем атрымалі і ў конкурсе рыбаловаў, дзе фартуна пасадзейнічала іх добраму ўлову. А вось для Аляксандра і Таццяны Чарняевых выпрабаванне рыбалкай прынесла толькі абурэнне – на іх вуду не трапіла ні адной рыбіны. Затое Аляксандр Тарасенка з КСУП “Вазнясенск” злавіў хоць і адзіную, але вялікую плотку. Пакуль мужчыны сачылі за паплаўкамі, іх жонкі і дзеці хваляваліся на беразе, закладвалі пальцы і нават маліліся, каб ім пашанцавала. Але ўдача – гэта ж справа такая, якім бокам павернецца.
IMG_8476Бліжэй да вечара сталі вядомы вынікі напружанай барацьбы: трэцяй у другім этапе сельскагаспадарчага праекта стала сям’я Чарняевых, другое раздзялілі Астапенкі і Тарасенкі, а фаварытам гэтай гульні зноў аказаліся Дзяніс і Любоў Звярковы з ААТ “Отар”. Аднак наперадзе чакаюць новыя перамогі “Уладара сяла”. Але, пагадзіцеся, самая галоўная з іх ужо заваявана – створаны моцныя, дружныя, трывалыя сем’і. І няхай іншыя шчыра пазайздросцяць іх шчасцю!
Дапамогу РК ГА “БРСМ” у правядзенні конкурсу аказалі адміністрацыя і работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дырэктар ААТ “Гомельдрэў Чачэрскі лесапункт” С.Іваноў, фермерская гаспадарка “Край изобилия». Свята адбылося. Да наступных сустрэч!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика