ВЕСЯЛІЎСЯ ЎВЕСЬ НАРОД
Свята аграгарадка Палессе сабрала ў мінулую нядзелю вяскоўцаў, каб разам парадавацца гэтаму светламу ліпеньскаму дню. Па традыцыі на мерапрыемстве віншавалі самага маленькага жыхара – пяцімесячную Крысціну Чогіну, старажыла – 93-гадовую Праскоўю Мікітаўну Хайкову, ветэрана вайны Івана Афанасьевіча Анонічава. Атрымалі падарункі за добрае выхаванне дзяцей шматдзетныя сем’і: Леанід і Галіна Юрчанкі, Уладзімір і Наталля Пазняковы, Таццяна і Леанід Паўлюковы. За лепшае падвор’е памятны сувенір быў уручаны домаўладальнікам Таццяне і Анатолію Геўрасёвым, Тамары і Пятру Лашкіным, Сяргею і Лідзіі Сільчанка. З віншавальным словам перад землякамі выступіў дыякан Храма Прэабражэння Гасподня Мікалай Куцакоў. А пазабавілі ўсіх прысутных вясёлай песняй артысты народнага калектыву “Палесачка”. Далучыўся да канцэртнай праграмы і выканаў музычны нумар выхадзец з Палесся, жыхар расійскага горада Таганрог Іван Пятровіч Саўчанка. Работнікі мясцовай школы арганізавалі выставу, дзе расказвалася аб гісторыі стварэння вёскі і яе вядомых паважаных людзях. А ўвазе гасцей свята былі прадстаўлены работы па ткацтву і вышыўцы мясцовых майстрыц Ніны Патапавай, Святланы Вайтышка, Марыі Драздовай. Нядзельны адпачынак аказаўся цікавым і прыемным.
Адміністрацыя Палескага сельскага Савету выказвае падзяку за спонсарскую дапамогу дырэктару КСУП “Палессе” Івану Самусенку і індывідуальнаму прадпрымальніку Галіне Жукавай, а таксама шчыра дзячыць работнікаў культуры за арганізаванае відовішчнае свята.
