ЗАДАЧЫ ГЭТАГА ТЫДНЯ

Аб неабходнасці актывізаваць работу з асацыяльнымі сем”ямі, якія пражываюць у засажэўскай зоне, акцэнтаваў увагу на мінулай нарадзе старшыня райвыканкама І.Ком. У гэтым плане павінны праявіць зацікаўленасць як участковыя інспектары міліцыі, так і ўсе астатнія службы, закліканыя весці кантроль за пражываннем непаўналетніх дзяцей ва ўмовах правільнага выхавання і догляду. Шмат пытанняў паўстала ў кіраўніка раёна адносна будаўнічых работ. Да 1 верасня здача “пад ключ” новай школы ў в.Залессе – абавязковая ўмова, таксама як і завяршэнне рамотных работ у Роўкавіцкай установе адукацыі.
Магазін Жлобінскага мясакамбіната зачынены ўжо некаторы час, будаўнічыя работы даху і ўнутранага памяшкання “затарможаны”. Іван Іванавіч запатрабаў шчыльней падыйсці да гэтага пытання і аднавіць яго дзейнасць таксама да 1 верасня.
Следам за ўборкай рапсу чарговы этап сельгасработ – своечасова закласці ў засекі духмяныя тоны хлеба. Прыступіць да жніва гаспадаркі раёна збіраюцца ўжо на гэтым тыдні, і завяршыць уборачную кампанію – за 15 дзён. Гэта магчыма пры ўмовах добрага надвор”я, таму кожная хвіліна – на ўліку камбайнёраў. Ва ўнісон тэме зноў закраналася пытанне гатоўнасці вагавай гаспадаркі і зернетакоў.
З адмоўнага боку прызнана работа жывёлаводаў УП “Вазнясенск”, ААТ “Отар”, КСУПаў “Батвінава” і “Роўкавічы” па вытворчасці малака ў ліпені. Самая нізкая таварнасць назіраецца ў КСУП “Вазнясенск” і КСУП “Нісімкавічы”. У сувязі з чым рэкамендавана выправіць становішча ў сціслыя тэрміны.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика