ЯСКРАВЫ МАРАФОН СВЯТОЧНЫ
Ва ўстановах адукацыі прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных галоўнаму хрысціянскаму святу – Вялікадню. Былі арганізаваны выставы творчых работ, малюнкаў. Прайшлі тэматычныя вечарыны, конкурсы чытальнікаў, канцэртныя праграмы. Насычаным быў Пасхальны фестываль і дзякуючы намаганням работнікаў сферы культуры. Усе ўстановы ўключыліся ў святочны марафон. Напрыклыд, у Батвінаўскім культурна-спартыўным цэнтры прайшоў час духоўнасці, у Бяляеўскім цэнтральным сельскім Доме культуры жадаючых паклікала забава “Катанне велікодных яек”, у вёсцы Бабічы жыхароў парадавала вулічнае гулянне “А мы будзем спяваць, весяліцца”.
