МАСТЫ СЯБРОЎСТВА
З горадам Валакаламскам Маскоўскай вобласці ў чачаран завязаліся сяброўскія адносіны яшчэ ў 2010 годзе, і з таго часу перыядычна праводзяцца творчыя сустрэчы і сяброўскія візіты. На гэты раз дэлегацыя з Чачэрску прыняла ўдзел у святкаванні 877-й гадавіны з дня заснавання горада воінскай славы. Што карыснага ўдалося ўзяць ад гэтай паездкі расказвае, выконваючы абавязкі начальніка аддзела культуры Чачэрскага райвыканкама Таццяна ТУЛЬЖЭНКА: – Да сяброў у Валакаламск я адправілася разам са старшынёй Нісімкавіцкага сельсавета Жанай Малінавай. Перад намі у першую чаргу ставілася задача ўмацаваць далейшыя добрыя адносіны з расіянамі і завязаць новыя славянскія знаёмствы. Скажу шчыра, валакаламцы нас прымалі з адкрытай душой, мы за два дні вельмі парадніліся і сталі яшчэ бліжэй. Горад уразіў сваёй прыгажосцю і архітэктурным багаццем. Людзі адкрыта радаваліся жыццю, усміхаліся адзін аднаму і ад іх сардэчнага цяпла станавілася яшчэ прыемней. Глава Валакаламскага муніцыпальнага раёна Васіль Шулепаў заверыў, што далейшыя сувязі паміж нашымі гарадамі-пабрацімамі будуць толькі мацнець. І ў пацвярджэнне гэтаму народны калектыў народнай песні і музыкі “Чачэрскі гармонік” атрымаў запрашэнне прыняць удзел у культурным мерапрыемстве 4 жніўня ў падмаскоўным сельскім пасяленні Цераеўскае. А да нас абяцала ў хуткім часе прыехаць дэлегацыя з г.Краслава Латвійскай краіны. Мы ўжо некалькі разоў запрашалі сяброў-прыбалтаў бліжэй пазнаёміцца з нашым старажытным горадам, аднак толькі на гэты раз атрымалі іх цвёрдае абяцанне. Што ж, будзем спадзявацца на хуткую сустрэчу і ўстанаўленне карысных зносін з жыхарамі суседніх краін.
Традиционные дружеские связи чечерян с россиянами развиваются не первый год. Заместитель председателя Чечерского райисполкома Павел Силивончик и директор КЖУП «Чечерское» Александр Хацкевич побывали на недавнем праздновании Дня города Полесска Калининградской области, который является побратимом Чечерска. Своим мнением о прошедшем событии поделился Александр ХАЦКЕВИЧ: – На празднике действительно ощущалась теплая торжественная и одновременно непринужденная атмосфера. Люди радовались сегодняшнему дню и забыли на время о проблемах, которых, кстати, немало. Не мог не обратить внимания на моменты, которые касаются деятельности коммунальной службы. Так, в Полесске водопровод еще довоенный, а фасады многих зданий, похоже, не видели краски несколько лет. Да и вообще в плане благоустройства чечеряне ушли довольно далеко вперед. Зато там более развита сфера бизнеса. Много частных предприятий. Производят добротную мебель из дерева, универсальную и практичную из пластика. Славится город рыбозаводом, который занимается отловом и переработкой рыбы. А все равно у нас лучше.
